Без рубрики

Лукашэнка заклікаў паскорыць фарміраванне лічбавай прасторы ЕАЭС | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе заклікаў паскорыць фарміраванне лічбавай прасторы ЕАЭС,

“Паводле нашых ацэнак, працэс стварэння і запуску інтэграванай інфармацыйнай сістэмы саюза ідзе павольна. Мы будуем яе ўжо амаль 10 гадоў. Пры ўсёй маштабнасці, складанасці праекта такія вынікі складана прызнаць здавальняючымі. З амаль 90 агульных працэсаў нармальна працуюць крыху больш за 20”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба паскорыць распрацоўку пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту. Яго прыняцце разам з пагадненнем аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для сачэння за перавозкамі будзе садзейнічаць павелічэнню транзітнага патоку тавараў, падкрэсліў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть