Без рубрики

Лукашэнка прыме ўдзел у агульным сходзе Белкаапсаюза | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

8 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

Мерапрыемства праходзіць у Палацы Рэспублікі. Яго ўдзельнікамі сталі амаль 450 прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Белкаапсаюза.

Удзельнікі сходу абмяркуюць стан і перспектывы развіцця спажывецкай кааперацыі, стратэгіі яе развіцця ў рэгіёнах краіны. Цэнтральнай падзеяй стане выбранне старшыні праўлення. Гэта пасада застаецца вакантнай з ліпеня – з моманту назначэння яе кіраўніка Валерыя Іванова кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі.

Сістэма спажывецкай кааперацыі ў Беларусі аб’ядноўвае 302,7 тыс. членаў – пайшчыкаў і забяспечвае занятасць амаль 42 тыс. чалавек, абслугоўвае 3,3 млн грамадзян, у тым ліку ўсё сельскае насельніцтва краіны. У структуру Белкаапсаюза ўваходзяць чатыры аблспажыўсаюзы, 55 раённых і 4 абласныя спажывецкія таварыствы, 52 унітарныя прадпрыемствы, пяць устаноў адукацыі.

Асноўным відам дзейнасці арганізацый спажыўкааперацыі з’яўляецца гандаль – больш як 70 працэнтаў у сукупным аб’ёме выручкі.

Па выніках работы ў студзені-жніўні сукупны аб’ём дзейнасці Белкаапсаюза перасягнуў Br2,2 млрд. Сярэднямесячная зарплата ў сістэме спажыўкааперацыі складае крыху вышэй за Br760.

Цяпер Белкаапсаюзам рэалізуецца Канцэпцыя развіцця спажывецкай кааперацыі на 2021-2025 гады. Сярод асноўных задач – завяршэнне работ па рэфармаванні арганізацыйнай структуры, забеспячэнне рэнтабельнай працы, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть