Без рубрики

Лукашэнка прымае ўдзел у анлайн-саміце СНД | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У час анлайн-саміту

15 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемства праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Беларусі,

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў вынесена 11 пытанняў. Яны абмяняюцца меркаваннямі аб узаемадзеянні ў фармаце Садружнасці, прымуць рашэнне аб старшынстве ў СНД у 2022 годзе. Плануецца, што старшынёй у СНД у наступным годзе стане Казахстан.

На саміце плануецца прыняць заяву ў сувязі з 30-годдзем Садружнасці. На зацвярджэнне таксама вынесены заявы аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння біялагічнай бяспекі і развіцця супрацоўніцтва ў сферы міграцыі.

Намечана падпісанне яшчэ двух дакументаў аб узаемадзеянні ў сферы бяспекі. Гэта дагавор аб процідзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і фінансаванню распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і рашэнне аб кіраўніку Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў – удзельніц СНД.

Акрамя таго, плануецца зацвердзіць пагадненне аб стварэнні Савета старшынь вярхоўных (вышэйшых) судоў, а таксама прыняць рашэнне аб аб’яўленні горада Камрат (Малдова) культурнай сталіцай Садружнасці ў 2023 годзе.

Як паведамлялася, напярэдадні ў Мінску ў вочным фармаце адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы і пытаннях паглыблення супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці. Падрабязна была абмеркавана і сітуацыя паблізу знешніх граніц, пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена абстаноўцы ў Цэнтральнай Азіі. “Беларускі бок чарговы раз падкрэсліў неабходнасць атрымання ўрокаў з тых падзей, якія мелі месца не толькі ў нашай краіне, але і іншых дзяржавах рэгіёна, у тым ліку на постсавецкай прасторы”, – адзначыў па выніках пасяджэння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, краіны разумеюць важнасць з’яднанасці і ўзаемадзеяння для эфектыўнага адказу на агульныя выклікі і пагрозы. “У гэтым кантэксце мы выказалі сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з пастаянна ўзрастаючай практыкай неабмежаванага і незаконнага аднабаковага санкцыйнага прэсінгу звонку на краіны СНД”, – адзначыў міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть