Без рубрики
Лукашэнка падпісаў указ “Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый” | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў указ нумар 391 “Аб стабілізацыі фінансавага стану арганізацый”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі даўгавой нагрузкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі ва ўмовах пандэміі, павышэння эфектыўнасці іх работы ў складаных эканамічных умовах.
Указам прадугледжваецца пашырэнне паўнамоцтваў ААТ “Агенцтва па кіраванні актывамі” з распаўсюджваннем яго дзейнасці на ўсе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.