Без рубрики

Лукашэнка даручыў прапрацаваць сустрэчу з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць усё неабходнае, каб у бліжэйшы час магла адбыцца сустрэча з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску на тэму процідзеяння санкцыйным мерам,

Кіраўнік дзяржавы згадаў, што перад нарадай сустракаўся са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта Венесуэлы Аданам Чавесам – братам памерлага лідара гэтай краіны Уга Чавеса.

“Мы аднадушна заявілі аб тым, што нам трэба аднаўляць той узровень адносін, які ў нас быў, і значна паляпшаць яго. У Венесуэле ёсць усё тое, што нам патрэбна. У нас ёсць усё тое, што патрэбна Венесуэле. Што нас стрымлівае? Трэба знайсці шляхі ўзаемаразлікаў, залікаў і гэтак далей і аднаўляць гандаль”, – сказаў Прэзідэнт.

“Трэба падрыхтаваць усё неабходнае для таго, каб прэзідэнты маглі ў бліжэйшы час сустрэцца і замацаваць напрамкі нашага супрацоўніцтва”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть