Без рубрики

Лукашэнка даручыў Белкаапсаюзу выйсці на 90 працэнтаў перапрацоўкі закупляемай прадукцыі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Белкаапсаюзу выйсці да 2025 года на 90 працэнтаў перапрацоўкі ва ўласнай сістэме закупак. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць нядрэнная дынаміка ў глыбіні перапрацоўкі – ужо да 65 працэнтаў закупляемай сыравіны перапрацоўваецца на прадпрыемствах Белкаапсаюза. “Але колькі разоў мне давялося пераконваць вас у правільнасці гэтай стратэгіі? Як з лёнам, дрэваапрацоўкай, скурай і гэтак далей. Вядома, сыравінай гандляваць і барышы па кішэнях рассоўваць было прасцей. Чым і займаліся некаторыя вашы былыя кіраўнікі”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым па краіне рэзервы ў перапрацоўцы велізарныя, звярнуў увагу Прэзідэнт. Па плодаагароднінных кансервах доля беларускага тавару на рынку – крыху больш за 50 працэнтаў, па соках і марынаванай агародніне – 60 працэнтаў, па дзіцячым харчаванні – 85 працэнтаў. “І гэта вашы нішы. Займайце іх. Мы будзем вас падтрымліваць у гэтым плане. Ідзіце адваёўвайце гэты рынак. Навошта мы імпартуем столькі кетчупаў, салянак, фасолевых, грыбных кансерваў, кукурузы і гарошку? Мы ж усё гэта можам у Беларусі рабіць. Вы хваліцеся, што адраджаеце народныя промыслы, маркі, ствараеце сучасныя гандлёвыя знакі. А дзе вынік? Ваша задача – выйсці да 2025 года на 90 працэнтаў перапрацоўкі ва ўласнай сістэме закупак”, – даручыў кіраўнік дзяржавы.

“Калі трэба, кааперуйцеся з абласцямі і Белдзяржхарчпрамам, якія за 15 гадоў з 64 заводаў па перапрацоўцы агародніны палову ўжо загубілі. Засталося 31 прадпрыемства. А ўрад чамусьці на ўсё гэта глядзіць праз пальцы. Давайце зробім работу над памылкамі, – заклікаў Аляксандр Лукашэнка. – У нашай краіне ёсць асобныя малыя вытворчасці прадуктаў па класічнай дамашняй тэхналогіі. Але іх адзінкі. Лічу, што на дзяржаўным узроўні ніхто, акрамя Белкаапсаюза, гэтага не зробіць. І вы дэманструеце, што ўмееце гэта рабіць. Распаўсюдзьце на ўсю краіну. І калі вам у гэтым патрэбна будзе падтрымка, нават матэрыяльная, не толькі арганізацыйная, мы вам яе акажам. Сала, каўбаса, вяленае мяса, салёная і марынаваная агародніна, мочаныя яблыкі, дзікарослыя грыбы і ягады – гэта тое, што цяпер з’яўляецца і павінна застацца вашай візітнай карткай”.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што размова ідзе не аб тым, каб замясціць аб’ёмы вытворчасці і канкурыраваць з буйнымі мясакамбінатамі, прадпрыемствамі хлебпрама і харчпрама. “У кожнага свой спажывец: нехта купляе прадукты масавай вытворчасці, нехта шукае той самы эксклюзіў. Вырабляючы яго, вы ў пэўнай меры захоўваеце беларускія традыцыі і рэцэпты, якія ўдасканальваліся стагоддзямі. Паверце, людзі гэта ацэняць”, – перакананы беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть