Без рубрики

Кіраўнікоў дзяржорганаў абавязалі пры прыёме на работу запытваць характарыстыкі з папярэдняй працы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

12 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падпісаў дэкрэт нумар 6, якім уносяцца змяненні ў дэкрэт ад 15 снежня 2014 года нумар 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння кадравага патэнцыялу дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама рэалізацыі змяненняў, унесеных у Працоўны кодэкс.

Дэкрэтам устанаўліваецца абавязак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый пры прыёме грамадзян на работу запытваць іх характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а таксама звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у адносінах да кандыдатаў на кіруючыя пасады.

Акрамя таго, у дэкрэце вызначаюцца дакладныя патрабаванні да характарыстыкі. У ёй павінны будуць адлюстроўвацца прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб выкананні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў.

Парушэнне прадугледжанага дэкрэтам парадку прыёму на работу, выдача характарыстык, якія змяшчаюць заведама недакладную інфармацыю, а таксама парушэнне тэрмінаў іх выдачы вядуць да прыцягнення да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам.

Дэкрэт уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть