Без рубрики

Кіраўнік КДК абверг фэйкі аб гібелі пацыентаў з-за недахопу кіслароду

22 кастрычніка, Мінск . Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў абверг фэйкі, што распаўсюджваюцца, аб гібелі ў Беларусі пацыентаў з-за недахопу кіслароду. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Саўміна,

“Як адзначыў сёння кіраўнік дзяржавы, ніводная інфармацыя не застаецца неправеранай. У тым ліку за апошні час быў укінуты шэраг інфармацыйных падстаў. Намі праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія сведчаць аб тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў інфармацыя не пацвярджаецца. Гэта выпадкі, якія падаюцца так, што не было кіслароду і загінулі людзі або людзі ў калідорах (бальніц. – Заўвага БЕЛТА). Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя напружаная, але тыя пытанні, якія ёсць на парадку дня, вырашаюцца ў аператыўным парадку”, – расказаў кіраўнік КДК.

Паводле яго слоў, адпаведнымі кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі супрацоўнікі КДК ахапілі фактычна ўсю краіну: “Гэта Мінск, Магілёў, Гомель. Сёння мы глядзелі ў Віцебску, учора былі ў Пінску. Гэта дастаткова вялікая колькасць. Так, сітуацыя ўсюды розная, як і эпідэміялагічная сітуацыя. Але я яшчэ раз паўтару, што пытанні вырашаюцца так, як яны павінны вырашацца”.

Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе выказаўся наконт фэйкавай інфармацыі, якая часам з’яўляецца ў інтэрнэце і ў некаторых СМІ. “У нас вельмі шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. І гэтыя пытанні нам будуць падкідваць з розных бакоў. Я ўжо на гэта звяртаў увагу: нягоднікаў, інакш не назавеш, у нас хапае, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. – У асноўным, вядома, гэта 99,8 працэнта фэйкі. Але ёсць інфармацыя, на якую трэба звяртаць увагу. Таму праходзіць гэты маніторынг. Больш таго, з выездам на месцы”, – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна выканальніцкая дысцыпліна з боку чыноўнікаў. “Вобразна кажучы, ідзе вайна. І вельмі важна ў гэтай складанай сітуацыі выканальніцкая дысцыпліна, – сказаў ён. – Яшчэ раз папярэджваю: дамовіліся, прынята рашэнне – выконвайце. Гэта сёння галоўнае. Гэта пытанне нашай выжывальнасці. Інакш нас проста як у жорнах ператруць. Калі не з’ядуць, то выплюнуць”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть