Без рубрики

Кіраўнік Finnair назваў пандэмію самым цяжкім крызісам у гісторыі авіяцыі


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

У БДУ праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1872 пацыенты з COVID-19, выпісаны 951

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія каранавіруса і звязаныя з ёю абмежаванні на палёты сталі самым цяжкім крызісам за стагадовую гісторыю камерцыйнай авіяцыі. Аб гэтым заявіў Топі Манер, галоўны выканаўчы дырэктар фінскай авіякампаніі Finnair, якая была створана ў 1923 годзе, паведамляе РБК.

Па выніках першага паўгоддзя 2021 года пасажырапаток Finnair, якая спецыялізуецца на палётах паміж Еўропай і Азіяй, рухнуў на 80 працэнтаў – з 2,8 млн да 600 тыс. чалавек. Выручка кампаніі скарацілася на 64,2 працэнта, да 225,4 млн еўра.

Паводле слоў Топі Манера, пандэмія стала самым складаным стрэс-тэстам для авіякампаніі Finnair і яе супрацоўнікаў. Каб выратаваць авіякампанію, давялося значна скараціць расходы. “У час пандэміі мы прынялі вельмі правільныя рашэнні па кіраванні фінансамі: істотна скарацілі расходы і палепшылі эфектыўнасць затрат”, – гаворыць Топі Манер.

Кампанія скараціла затраты з дапамогай часовых мер больш як на 2 млрд еўра і яшчэ на 200 млн евўра за кошт зніжэння пастаянных артыкулаў расходаў (уключаюць затраты на арэнду нерухомай маёмасці, лізінг самалётаў і адміністрацыйныя расходы).

“Мы літаральна перавярнулі кожны камень, – расказвае кіраўнік авіякампаніі. – Напрыклад, мы скарацілі на 30 працэнтаў штаб-кватэру і змяняем структуру кіравання, робячы яе менш іерархічнай”. Перавозчыку таксама давялося зменшыць офісныя плошчы на 40 працэнтаў і змяніць IT-інфраструктуру.

Кіраўнік Finnair прагназуе, што 2022 год будзе годам аднаўлення рынку авіяперавозак у цэлым і для Finnair у прыватнасці. Але ён не змог сказаць, калі кампанія вернецца да прыбытковасці.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть