Без рубрики

КДК праводзіць апытанне аб якасці навучальнага працэсу ў ВНУ і даступнасці інтэрнатаў


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Камітэт дзяржаўнага кантролю на сваім сайце праводзіць інтэрнэт-апытанне аб якасці навучальнага працэсу ў ВНУ і даступнасці інтэрнатаў, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

КДК прапанаваў наведвальнікам сайта адказаць на пытанні аб якасці навучальнага працэсу, інфармацыйным забеспячэнні ўстаноў вышэйшай адукацыі, узроўні правядзення практык, магчымасці ўдзелу ў міжнароднай і навуковай дзейнасці ВНУ. Ёсць таксама пытанні аб даступнасці інтэрнатаў для студэнтаў, іх санітарна-тэхнічным стане, плаце за пражыванне і гэтак далей.

Апытанне праводзіцца да 11 лістапада 2021 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть