Без рубрики

Казахскаму гледачу прадставілі беларускі кінематограф і жывапіс


Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Насычаная і разнастайная праграма мерапрыемстваў арганізавана ў Дні культуры Беларусі ў Казахстане, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Прэзентацыяй гістарычнага фільма «Лёс дыверсанта» адкрыліся Дні кіно. Беларускі кінематограф прадстаўлены мастацкімі, дакументальнымі і анімацыйнымі фільмамі.

Напярэдадні, 2 кастрычніка, адкрылася выстава жывапісу «Сучасная Беларусь вачамі маладых мастакоў». «Выставачны праект паказвае хараство і непаўторнасць, каларыт і асаблівасць усіх куткоў нашай зямлі», — адзначылі ў Міністэрстве культуры.

У канцэртнай зале «Казахстан» прайшоў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Акрамя таго, адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Казахстане.

У Казахстане дзейнічаюць 13 грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і культурных цэнтраў беларусаў, якія папулярызуюць нацыянальную культуру, захоўваюць традыцыі, звычаі, абрады, арганізуюць святы і культурныя мерапрыемствы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть