Без рубрики

Карпенка расказаў аб планах развіцця ў Беларусі дыстанцыйнай формы навучання


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Дыстанцыйная форма навучання ў ВНУ і ССНУ Беларусі будзе развівацца, аднак пакуль не вызначаны дакладны пералік напрамкаў і спецыяльнасцей, дзе гэта магчыма рэалізаваць. Аб гэтым расказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўваліся пытанні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі і правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ,

“Мы павінны разумець, што дыстанцыйная форма не зможа замяніць традыцыйную падрыхтоўку па ўсіх спецыяльнасцях вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Уся прафесійная адукацыя ў нас практыкаарыентаваная. А калі мы гаворым аб вышэйшай адукацыі, то са спалучэннем яшчэ і фундаментальнай падрыхтоўкі”, – адзначыў міністр.

Ён задаў рытарычнае пытанне, як, напрыклад, можна дыстанцыйна падрыхтаваць медыка. Разам з тым і ў гэтай сферы могуць быць задзейнічаны элементы дыстанцыйнай адукацыі.

“Хутчэй за ўсё, гэтыя дыстанцыйныя формы будуць развівацца. Мы не выключаем, што па некаторых відах адукацыі можа з’явіцца самастойная форма дыстанцыйнай падрыхтоўкі. Напрыклад, па гуманітарных спецыяльнасцях. Можа, па некаторых спецыяльнасцях перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі”, – сказаў Ігар Карпенка.

Адпаведныя пытанні адпрацоўваліся вельмі сур’ёзна, на базе БДУІР праводзіўся эксперымент, і ўжо ёсць сур’ёзныя напрацоўкі. “Таму ў бліжэйшы час у некаторых правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы можа з’явіцца такі радок, што прыём ажыццяўляецца на дыстанцыйную форму навучання. Але па якіх спецыяльнасцях і наколькі мы зможам зрабіць вялікі ахоп гэтых спецыяльнасцей, гэта залежыць ад таго, як спрацуюць прафесіяналы, якія будуць выбудоўваць траекторыю адукацыйнага працэсу. Планы, праграмы, адпаведна, будуць пад гэта адаптаваны”, – адзначыў міністр.

Ігар Карпенка ўдакладніў, што адпаведныя нормы, якія датычацца дыстанцыйнай формы навучання, закладзены ў разглядаемую новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть