Без рубрики

Карпенка пасля нарады ў Прэзідэнта: абноўленыя Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму канцэптуальна падтрыманы

12 кастрычніка, Мінск . Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ канцэптуальна падтрыманы. Аб гэтым міністр адукацыі Ігар Карпенка расказаў журналістам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе разглядаліся адпаведныя пытанні,

“Як і дамаўляліся на Рэспубліканскім педагагічным савеце, што да разгляду ў другім чытанні (праект кодэкса падрыхтаваны да разгляду ў другім чытанні ў парламенце. – Заўвага БЕЛТА) правядзём нараду ў кіраўніка дзяржавы па Кодэксе аб адукацыі. І паралельна разгледзелі пытанне аб змяненні правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія таксама ўвязаны з навеламі кодэкса, – адзначыў міністр. – У цэлым кодэкс і правілы прыёму канцэптуальна падтрыманы. Нам даручана ў профільнай камісіі ў рамках рабочай групы яшчэ раз паглядзець на кодэкс пры падрыхтоўцы да другога чытання. Ёсць некаторыя тэхнічныя праўкі, якія ў бліжэйшы час мы адрэгулюем. А ў цэлым кодэкс гатовы да разгляду. Правілы прыёму фактычна сёння ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. І ў бліжэйшы час будуць унесены кіраўніку дзяржавы ў выглядзе адпаведнага ўказа на падпісанне”.

Што датычыцца перспектыў канчатковага прыняцця новай рэдакцыі кодэкса, Ігар Карпенка адзначыў, што тут справа за дэпутатамі. Мінадукацыі ў цесным кантакце працуе з дэпутацкім корпусам. Да другога чытання яшчэ раз будзе прааналізаваны і дашліфаваны шэраг навацый. “Кодэкс – 297 артыкулаў. Больш за 200 розных прапаноў, якія былі ўлічаны і ўносяцца. І 17 новых артыкулаў з’явілася. Гэта даволі аб’ёмны дакумент”, – расказаў міністр.

Пасля прыняцця ў другім чытанні ў Палаце прадстаўнікоў дакумент будзе накіраваны ў Савет Рэспублікі на адабрэнне і затым паступіць ужо на подпіс Прэзідэнту. “Пасля гэтага кодэкс уступіць у сілу. Там ёсць пераходныя артыкулы, з якога перыяду ён уступае ў сілу. Спадзяёмся, што да канца гэтага года мы кодэкс разгледзім і пастараемся разам з дэпутацкім корпусам пакласці яго на подпіс кіраўніку дзяржавы”, – дадаў Ігар Карпенка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть