Без рубрики

Карпенка: для паступаючых у 2022 годзе пакуль нічога істотна не зменіцца

12 кастрычніка, Мінск . Для паступаючых у 2022 годзе пакуль нічога істотна не зменіцца. Аб гэтым расказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўваліся пытанні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі і правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ, перадает карэспандэнт БЕЛТА.

“Для тых, хто будзе паступаць у 2022 годзе, пакуль нічога істотна не зменіцца. Можа быць, за выключэннем пашырэння мэтавага набору. Магчыма, будуць некаторыя льготы (у залежнасці, як будзе прыняты нарматыўны акт) пашыраны для ўдзельнікаў алімпіяд”, – заявіў міністр.

Як паведамлялася БЕЛТА, новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы канцэптуальна падтрыманы. “Нам даручана ў профільнай камісіі ў рамках рабочай групы яшчэ раз паглядзець на кодэкс пры падрыхтоўцы да другога чытання. Ёсць некаторыя тэхнічныя праўкі, якія ў бліжэйшы час мы адрэгулюем. А ў цэлым кодэкс гатовы да разгляду. Правілы прыёму фактычна сёння ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. І ў бліжэйшы час будуць унесены кіраўніку дзяржавы ў выглядзе адпаведнага ўказа на падпісанне”, – сказаў Ігар Карпенка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть