Без рубрики

Камітэт абароны журналістаў БСЖ занепакоены лёсам журналістаў “Комсомольской правды в Беларуси”


Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск . Беларускі камітэт абароны журналістаў БСЖ выказвае салідарную з меркаваннем сакратарыята саюза пазіцыю наконт закрыцця “Комсомольской правды в Беларуси”, паведамілі БЕЛТА ў БСЖ.

“Толькі ўчора на разгляд камітэта былі вынесены вытрымкі з запыту ад генеральнага дырэктара “БелКП-ПРЭС” (датаваны 05.10.2021) аб аднаўленні вяшчання электроннай версіі “КП в Беларуси” і ўстараненні рэдакцыяй парушэнняў дзеючага заканадаўства ў сферы СМІ. З’яўленне ў гэты ж дзень паведамленняў аб прымусовым закрыцці рэдакцыі з боку расійскага медыяхолдынга ў сувязі з гэтым таксама выклікае шмат пытанняў, – гаворыцца ў заяве. – А менавіта: наколькі ўзгоднены дзеянні маскоўскай і мінскай рэдакцый? Хто з кіраўнікоў КП прымае рашэнні аб рабоце выдання і яго рэдакцыйнай палітыцы? Якія мэты ставяць гэтыя кіраўнікі ў складанай сітуацыі? Наколькі абаронены беларускія журналісты – супрацоўнікі беларускага СМІ ад эмацыянальных рашэнняў у сферы працоўных правоў, этыкі і прафесійных адносін?.. І яшчэ шмат пытанняў. Камітэт прадаўжае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі. Члены камітэта маюць намер запытаць дадатковыя кансультацыі з кіраўніцтвам Саюза журналістаў Расіі і ў рамках інтэграцыйных журналісцкіх супольнасцей Расіі і Беларусі”.

Раней у Беларускім саюзе журналістаў заявілі, што з вялікай трывогай успрымаюць паведамленне аб закрыцці “Комсомольской правды в Беларуси”. Там адзначылі, што гэта рашэнне выклікае больш пытанняў, чым дае адказаў.

“Закрыццё беларускага сродку масавай інфармацыі з устойлівай аўдыторыяй і пэўнай пазіцыяй на беларускім медыяландшафце ставіць пад сумненне ранейшыя заявы з маскоўскага холдынга аб незалежнасці рэдакцыйнай палітыкі “КП в Беларуси”. Якая пазіцыя выдавецкага дома сёння? У журналісцкай супольнасці Беларусі цыркулюе інфармацыя, што гэта эмацыянальнае рашэнне магло быць прынята з-за “некіруемай сітуацыі ўнутры беларускага калектыву аўтараў”. Нібыта прыезд спецпрадстаўніка ВД “Камсамольская праўда” В.Алфімава ў Мінск пацвердзіў гэты стан спраў і справакаваў такое радыкальнае рашэнне. Ці так гэта? Ці можна было вырашыць унутраны канфлікт у рэдакцыі на падставе этычнага стандарту і кропкавымі кіраўніцкімі рашэннямі?” – падкрэслілі ў БСЖ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть