Без рубрики

Жараб’ёўка адборачнага турніру ЧЕ-2024 па футболе пройдзе ў Франкфурце 9 кастрычніка 2022 года

7 кастрычніка, Мінск . Урачыстая цырымонія жараб’ёўкі адборачнага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы 2024 года, які пройдзе ў Германіі, адбудзецца 9 кастрычніка 2022 года ў Франкфурце. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце УЕФА, .

Месцам правядзення мерапрыемства стане фестывальная зала Франкфурцкага кірмашу, які ўмяшчае да 15 тыс. чалавек. У рамках жараб’ёўкі 54 зборныя будуць размеркаваны на групы для барацьбы за тое, каб трапіць у фінальную частку Еўра-2024.

“Жараб’ёўка – першы крок для многіх каманд, якія імкнуцца згуляць у фінальнай стадыі Еўра-2024 у Германіі. Мы з нецярпеннем чакаем жараб’ёўкі і жадаем усім зборным сумленнай і цікавай барацьбы, каб вызначыць, хто ў Еўропе лепшы”, – сказаў дырэктар Еўра-2024 Філіп Лам.

Нагадаем, што Франкфурт у 2003 годзе прымаў жараб’ёўку адборачнага этапу чэмпіянату свету па футболе 2006 года, які таксама прайшоў у Германіі.

Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў чэрвені – ліпені 2024 года ў дзесяці гарадах Германіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть