Без рубрики

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве з перамогі стартавала ў кваліфікацыі да Кубка свету


Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск . Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве з перамогі стартавала ў кваліфікацыі да Кубка свету. У першым паядынку турніру была абыграна зборная Расіі з лікам 7:1, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.

У складзе беларускай зборнай, якая ўпершыню прымае ўдзел у такім значным турніры, вызначыліся Хрысціна Папкова, якая аформіла ў выніку дубль. Хет-трык на рахунку Дар’і Белавусавай. Таксама па разе трапілі ў вароты саперніц Святлана Багушэвіч і Ульяна Касабуцкая. Гол прэстыжу ў складзе зборнай Расіі запісала на сябе Юлія Сартакова.

Пераможца беларуска-расійскага проціборства згуляе ў паўфінале супраць пераможцы пары Ірландыя – Францыя.

Кваліфікацыя да Кубка свету праходзіць 21-24 кастрычніка ў Пізе (Італія). У спаборніцтвах прымаюць удзел 3 каманды з чэмпіянату Еўропы вышэйшага дывізіёна – Ірландыя, Італія, Шатландыя, а таксама пяць лепшых дружын з чэмпіянату Еўропы другога дывізіёна – Беларусь, Польшча, Уэльс, Францыя і Расія.

Кваліфікуецца на Кубак свету толькі пераможца гэтых спаборніцтваў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть