Без рубрики

Ялфімаў: інтэграцыя павінна будавацца зыходзячы з патрэбнасцей, а не ў рэжыме рэагавання на пагрозы


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Інтэграцыя павінна будавацца зыходзячы з патрэбнасцей, а не ў рэжыме рэагавання на пагрозы. Такое меркаванне выказаў палітолаг, журналіст-міжнароднік Вадзім Ялфімаў у праграме “Аб’ектыўна” на тэлеканале АНТ, .

“Трэба не будаваць наш саюз у рэжыме рэагавання на знешнюю пагрозу. Гэта само сабой, але самае галоўнае – гэта наша ўнутраная патрэбнасць у гэтым аб’яднанні. Гэта забяспечвае нам эканамічны рост, палітычную самастойнасць, перспектывы ў будучым”, – сказаў Вадзім Ялфімаў.

Паводле яго слоў, постсавецкая прастора мае велізарны патэнцыял, але выкарыстоўвае яго толькі на палавіну, і тое, абапіраючыся на савецкую спадчыну. “Па сутнасці справы, мы цяпер выкарыстоўваем 50 працэнтаў былога савецкага эканамічнага патэнцыялу. Калі мы вернем 100 працэнтаў, то станем магутнейшай дзяржавай. А аб’яднаўшы Еўразію, мы станем галоўнейшай сілай у свеце. Злучаным Штатам Амерыкі давядзецца плысці за акіян, еўрапейцам давядзецца вырашаць пытанне “З кім мы?”, – заявіў палітолаг.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть