Без рубрики

Харчовая бяспека Беларусі |

Беларусь належыць да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з’яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва*:

бульбы – 558 кг,

буракоў цукровых – 428 кг,

мяса – 137 кг,

малака – 828 кг.

Краіна ўваходзіць у пяцёрку лідараў па сярэднедушавым атрыманні збожжа – 935 кг.

Займае 5-е месца ў СНД па атрыманні на душу насельніцтва жыта, 10-е месца па атрыманні грэчкі, 11-е месца па вырошчванні бульбы, 14-е месца па вырошчванні цукровых буракоў.

Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2019 годзе (на душу насельніцтва):

мяса і мясапрадукты – 99 кг,

малако і малочныя прадукты – 244 кг,

яйкі – 268 шт.,

бульба і бульбапрадукты – 174 кг,

агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі – 152 кг,

фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі – 98 кг.

Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2010 годзе:

мяса і мясапрадукты – 84 кг,

малако і малочныя прадукты – 247 кг,

яйкі – 292 шт.,

бульба і бульбапрадукты – 183 кг,

агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі – 149 кг,

фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі – 65 кг.

Удзельная вага продажу прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў I паўгоддзі 2021 года:

яйкі – 100%,

сметанковае масла – 99,9%,

мяса і мясныя прадукты – 99,8%,

цукар і цукразаменнікі – 99,4%,

мука – 94,9%,

сыры – 91,6%,

бульба – 89,8%.

У студзені – жніўні 2021 года за мяжу пастаўлена харчовых тавараў на суму $3178,2 млн, што склала 108,4% да аналагічнага перыяду 2020 года.

Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчавання па выніках 8 месяцаў 2021 года налічвае 86 краін свету. Харчовыя тавары былі найбольш запатрабаны сярод краін СНД. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляліся: Расійская Федэрацыя – 78,2% ад агульнага аб’ёму экспарту, Казахстан – 5,1% і Украіна – 3,8%.

* Тут і далей – даныя за 2020 год.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть