Без рубрики

Гомельская філармонія адкрые канцэртны сезон праектам “25 міля ў стылі рок”


Фота арганізатараў

30 верасня, Гомель . Гомельская абласная філармонія 1 кастрычніка адкрывае 55-ы канцэртны сезон эксклюзіўным музычным праектам эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Ю.А. Васілеўскага – “25 міля ў стылі рок. Аркестру – 25 гадоў”, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Са сцэны Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра прагучаць самыя папулярныя рок-творы. У праграме канцэрта вядомыя кампазіцыі, якія выконваліся ў трох праектах аркестра “У стылі рок”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Станіслаў Шныр.

“Прыгажосць і ўрачыстасць гучання сімфанічнага аркестра злучыцца з магутным напорам і драйвам рока, непаўторнай энергіяй залы. Галасы артыстаў загучаць як сольна, так і сальюцца ў адзінае цэлае”, – расказалі ў абласной філармоніі.

Арганізатары абяцаюць слухачам неверагодную атмасферу ў падарожжы па хітах аркестра. Пачнецца яно ў 18.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть