Без рубрики

“Гэты і наступны тыдзень дадуць нам вынік”. Лукашэнка даў асцярожны прагноз адносна сітуацыі з каранавірусам | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Вядзецца работа па ўнясенні даных аб вакцынацыі ў Беларусі ў дадатак “Падарожнічаю без COVID-19”

Вучоныя знайшлі новы спосаб прагназаваць цяжкі ход COVID-19

19 кастрычніка, Мінск . Сітуацыя з захваральнасцю на каранавірус COVID-19 у Беларусі няпростая, але ёсць падставы для асцярожнага прагнозу адносна яе далейшага развіцця. У гэтым ключы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, перадае .

“Сітуацыя зразумелая. Я недзе тыдні два таму чарговы раз дапытваў (інакш не скажаш) міністра аховы здароўя. Мы прыйшлі абодва да адной высновы, што гэты тыдзень і наступны будуць вельмі паказальныя ў лячэнні людзей, і перш за ўсё ў лячэнні каранавіруснай інфекцыі”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

“У мяне пасля сённяшняга абмеркавання гэта ўражанне (або такі асцярожны прагноз) узмацнілася. Гэты і наступны тыдзень дадуць нам вынік”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть