Без рубрики

Гайдукевіч: заходнія цэнтры пасля няўдалай спробы дзяржперавароту робяць стаўку на тэрарызм


Алег Гайдукевіч. Фота з архіва

29 верасня, Мінск . Заходнія цэнтры пасля няўдалай спробы дзяржперавароту робяць стаўку на тэрарызм. Так пракаменціраваў забойства супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі ў Мінску дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

“Нахабнае і цынічнае забойства супрацоўніка КДБ сведчыць аб тым, што заходнія цэнтры, якія планавалі дзяржаўны пераварот у краіне, пасля няўдалай рэвалюцыі робяць стаўку на тэрарызм, экстрэмізм і інструмент санкцый. Санкцыі павінны падштурхнуць тэрарыстычную, экстрэмісцкую дзейнасць, на іх погляд. І пачынаецца фінансаванне гэтай дзейнасці. Усе спробы замахаў, забойстваў, зброя, што знаходзіцца ў Беларусі, – ужо даказана, што фінансаванне ідзе з-за мяжы. Інакш кажучы, стаўка будзе рабіцца на гэта, – сказаў Алег Гайдукевіч. – Я, як дэпутат парламента, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах, як лідар партыі, перакананы, што павінен быць строгі адказ на гэта ўсё. З тэрарыстамі і экстрэмістамі размоў быць не павінна ніякіх”.

Дэпутат заклікаў супрацоўнікаў спецслужбаў берагчы сябе. “Вы ратуеце краіну. Рабіце ўсё, каб вы не гінулі. Дзейнічайце жорстка. І мы павінны прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто знаходзіцца за мяжой. Тых, хто на працягу ўсяго часу заклікаў да гэтага, фінансаваў, арганізоўваў, – адзначыў ён. – Парламент ужо зрабіў першы крок. Мы ўнеслі законапраект аб адказнасці за санкцыі. Цяпер адкрываецца асенняя сесія. Я ўпэўнены, што мы павінны яшчэ больш узмацніць адказнасць. Мы не дазволім, каб вось так забівалі нашых маладых хлопцаў, герояў, якія ратуюць нашу краіну, таму самыя жорсткія меры павінны быць. Я як дэпутат да гэтага заклікаю і ўпэўнены, што парламент, грамадства і ўвесь народ гэта падтрымае. Мы хочам жыць у спакойнай краіне. Нас хочуць вярнуць у пачатак 90-х гадоў. З нас хочуць зрабіць Украіну, Югаславію. Мы гэтага не дазволім”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть