Без рубрики

Фатографаў з Віцебскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у маштабнай выставе


Фота з архіва

7 кастрычніка, Віцебск . Сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца рэгіянальны выставачны праект “Ты можаш” віцебскага фотаклуба “Старая Ратуша” імя Сігізмунда Юркоўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Мэта праекта не толькі паказаць удачныя кадры членаў клуба, але і пазнаёміць гледача з дзівосным светам фотамастацтва, стаць яго часткай. У кожнага гледача знойдуцца цудоўныя здымкі, якія адлюстроўваюць асаблівы непаўторны погляд на свет. На выставе можна будзе ўбачыць работы віцебскіх аўтараў.

Акрамя таго, у будучым для папаўнення экспазіцыі праекта запланавана падарожжа па гарадах Віцебскай вобласці. У рэгіёнах хочуць знайсці захопленых фатаграфіяй людзей, якія не могуць прысутнічаць на пасяджэннях фотаклуба, але ёсць унікальная магчымасць стаць удзельнікам фотаруху Віцебшчыны дыстанцыйна. “Выстава будзе пастаянна папаўняцца новымі здымкамі. Дэманстрацыя пашыранай экспазіцыі плануецца ў Віцебску ў ліпені 2022 года”, – расказалі арганізатары.

Каб далучыцца да фотаруху і атрымаць магчымасць паказаць свае работы на лепшых пляцоўках горада і вобласці, кожны жадаючы можа прыслаць здымкі на адрас staraya-patusha@mail.ru. Таксама можна перадаць фатаграфіі асабіста, звязаўшыся са старшынёй “Старой Ратушы” Таццянай Лабацкай (8 (029) 651-52-54 або 8 (029) 214-41-40). Кожную суботу ў 15.00 у ратушы праходзіць пасяджэнне фотаклуба, дзе будуць рады знаёмству з новымі ўдзельнікамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть