Без рубрики

Экспарт, фінансы, процідзеянне санкцыям і развіццё мікраэлектронікі. Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніцтва Мінпрама | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У час сустрэчы

23 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу,

«Перш за ўсё хацеў бы пачуць ад вас аб’ектыўную ацэнку работы Міністэрства прамысловасці за бягучы перыяд і што мы будзем бачыць пасля завяршэння гэтага года з улікам тых бандыцкіх дзеянняў у адносінах да Беларусі з боку заходніх асобных нашых партнёраў. Мяне цікавіць не толькі вытворчасць (зразумела, экспарт — гэта валюта), складскія запасы, але перш за ўсё фінансы. Як, чым дыхаюць прамысловыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сферу вашай дзейнасці», — пацікавіўся беларускі лідар.

Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць спаду ў прамысловасці і папярэдзіў працуючых на Захад шпіёнаўАб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка і віцэ-прэм’ера Юрыя Назарава, які курыруе гэту сферу.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што міністр прамысловасці пабываў у некалькіх краінах, на розных выстаўках, дзе былі праведзены перагаворы. «Якая тут сітуацыя, асабліва на афрыканскім рынку, які мы пачалі асвойваць даўно?» — спытаў ён.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што раней дамаўляўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным аб супрацоўніцтве ў пытанні развіцця прадпрыемстваў мікраэлектронікі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў што гэта вельмі неабходна. «Якая тут у нас сітуацыя? Дзякуй богу, мы захавалі гэтыя прадпрыемствы. Але, зразумела, нам трэба ў гэтых адносінах больш інтэнсіўна дабаўляць для таго, каб выйсці на канкурэнтны ўзровень з тымі, хто сёння ў свеце «музыку заказвае», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вядзецца работа на расійскім рынку, ці ёсць якія-небудзь праблемы. «Якія праблемы ў нас у Расіі па муніцыпальных закупках, для дзяржпатрэб? Ці ёсць праблемы ў нас яшчэ, якія трэба вырашаць у прамысловасці, і як паводзяць сябе расійскія калегі пасля нашых дамоўленасцей на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада?» — абазначыў пытанні беларускі лідар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть