Без рубрики

Дыскусійныя пытанні застаюцца. Сталі вядомы падрабязнасці чарговай сустрэчы ў Лукашэнкі па Канстытуцыі


Ігар Сергяенка

21 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка расказаў падрабязнасці праведзенай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі краіны,

“Рабочая група створана распараджэннем Прэзідэнта. Практычна кожны дзень працуем з праектам Канстытуцыі, які выпрацаваны Канстытуцыйная камісіяй. Гэта значыць мы працуем не на голым месцы. Задзейнічаны прадстаўнікі розных структур, экспертная супольнасць. У групу ўвайшлі кіраўнікі, якія маюць вопыт кіраўніцкай дзейнасці ў розных сферах, юрысты, вопытныя супрацоўнікі. Задача стаіць дапрацаваць, дашліфаваць. Ёсць шэраг напрамкаў, якія патрабуюць недзе большага абмеркавання і дапрацоўкі. Каб мы маглі выйсці з праектам Канстытуцыі, што ў далейшым будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне і рэферэндум”, – сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Ігар Сергяенка расказаў: на праведзенай сустрэчы ў Прэзідэнта абмяркоўваліся канкрэтныя напрамкі дзейнасці рабочай групы па шэрагу пытанняў, у тым ліку адносна стутусу Усебеларускага народнага сходу, паўнамоцтваў розных органаў і іншых палажэннях Канстытуцыі. “Работа чакаецца скрупулёзная, напружаная. Таму што па Канстытуцыі жыць гады і дзесяцігоддзі”, – падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць ужо канкрэтныя рашэнні наконт фарміравання і колькасці Усебеларускага народнага сходу, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта сказаў: “Не хачу ўводзіць у зман. Яшчэ трэба будзе выпрацаваць падыходы, як будзе фарміравацца УНС. Сама назва – Усебеларускі народны сход – шырокія слаі грамадства. Як рэгіёны будуць прадстаўлены, дзеючыя дэпутаты… Па колькасці таксама пакуль яшчэ пытанне дыскусійнае. Ён павінен прадстаўляць усе слаі грамадства. Але разам з тым не павінен быць грувасткім. Павінен быць у меру кампактным. Над гэтымі пытаннямі ў тым ліку будзе працаваць група”, – расказаў Ігар Сергяенка.

Ён разлічвае, што ў цэлым працэс дапрацоўкі зойме каля месяца. “Думаю, што да снежня, можа, да канца лістапада выйдзем на ўсенароднае абмеркаванне”, – сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

“Гэта ж сур’ёзны дакумент. Эпахальны, я нават сказаў бы. Трэба глядзець наперад, як ён будзе працаваць далей, якія ў нас сёння рызыкі, выклікі і пагрозы і якія будуць заўтра. Не проста так – сесці і напісаць юрыдычныя фармулёўкі, а зыходзячы з вопыту папярэдніх пакаленняў нешта спрагназаваць. Работа вельмі сур’ёзная”, – падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть