Без рубрики

Два асноўныя вытворцы кіслароду ва Украіне на піку пандэміі спынілі работу


Фота Depositphotos.com

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Мінтурызму Егіпта дазволіла атэлям прымаць пастаяльцаў без абмежаванняў

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла сістэматызацыю патрабаванняў да процікавідных мерапрыемстваў

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне спынілі работу два асноўныя вытворцы кіслароду. Міністэрства аховы здароўя ў тэрміновым парадку шукае альтэрнатыўныя крыніцы паставак кіслароду. Аб гэтым заявіў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны санітарны ўрач Ігар Кузін у эфіры тэлеканала Рада, паведамляе інфармацыйны партал News.liga.

“Два асноўныя вытворцы кіслароду, якія працуюць у краіне, спыніліся на рэгламентныя работы. Таму цяпер у экстранным рэжыме праводзіцца пошук альтэрнатыўных крыніц паставак кіслароду. Тыя перабоі, што часам узнікаюць на ўзроўні абласцей, вырашаюцца ў ручным рэжыме”, – расказаў Кузін.

Ён растлумачыў, што адна з асаблівасцей дэльта-штама каранавіруса заключаецца ў тым, што ў пацыентаў значна больш высокая патрэбнасць у кіслародзе ў параўнанні са звычайным цячэннем хваробы. “Сапраўды, мы бачым, што нагрузка на кісларод цяпер узрастае ў разы”, – сказаў Кузін. Паводле яго слоў, у некаторых абласцях узнікаюць праблемы з забеспячэннем кіслародам пацыентаў з COVID-19.

Паводле слоў галоўнага санітарнага ўрача, пакуль істотнага дэфіцыту кіслароду няма. У Міністэрстве аховы здароўя спадзяюцца, што яны знойдуць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і вырашаць праблему з адэкватным забеспячэннем кіслародам.

За мінулыя суткі ва Украіне былі зарэгістраваны 23 785 новых выпадкаў заражэння COVID-19, што стала максімумам з пачатку пандэміі, 614 пацыентаў памерлі ад ускладненняў захворвання.

Паводле даных Універсітэта Хопкінса, з пачатку пандэміі ва Украіне зафіксавана 2 827 388 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 66 447 чалавек. Вакцынавана дзвюма дозамі прэпарату больш за 6,8 млн жыхароў краіны.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть