Без рубрики

ДПК: польскія ваенныя страляюць у паветра і б’юць дубінкамі бежанцаў


Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск . Польскія ваенныя страляюць у паветра і б’юць дубінкамі бежанцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

“8 кастрычніка на адным з участкаў польска-беларускай граніцы беларускі пагранічны нарад пачуў гукі выстралаў і прыбыў на месца. На тэрыторыі Польшчы паблізу лініі граніцы знаходзілася вялікая група бежанцаў у ачапленні польскіх салдат. Замежныя грамадзяне крычалі і прасілі спыніць насілле. У адказ на законныя просьбы бежанцаў прадаставіць ім права на абарону польскія ваенныя стралялі ў паветра, прымянялі ў адносінах да бежанцаў дубінкі і патрабавалі прайсці ў Беларусь. Нягледзячы на запалохванне зброяй і выкарыстанне фізічнай сілы, уся група адмовілася парушаць граніцу ў Беларусь”, – расказалі ў ДПК.

Толькі дзякуючы аператыўнаму прыбыццю беларускіх пагранічнікаў на лінію граніцы польскаму боку не ўдалося сілай выціснуць шматлікую групу.

“Прадстаўнікі Пагранічнай варты Польшчы спрабуюць скрыць відавочныя факты выкарыстання зброі ў мэтах выцяснення бежанцаў і мэтанакіравана робяць непраўдзівыя заявы, публікуючы інфармацыю аб гуках выстралаў, якія нібы даносяцца з беларускага боку, – дадалі ў ведамстве. – Апошнім часам Польшча ўсё часцей скажае падзеі, якія адбываюцца на граніцы, беспадстаўна абвінавачваючы беларускі бок, спрабуючы тым самым адцягнуць увагу ад незаконных дзеянняў польскіх сілавікоў у адносінах да бежанцаў. Аб гэтым сведчыць і нядаўняе фэйкавае відэа ваеннага ведамства Польшчы, якое было абвергнута відэаматэрыяламі Дзяржпагранкамітэта”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть