Без рубрики

ДПК: колькасць грузавікоў, якія чакаюць уезду ў краіны Еўрасаюза, скарачаецца


Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск . Колькасць грузавікоў, якія чакаюць уезду ў краіны Еўрасаюза, скарачаецца. Сітуацыя цалкам кантралюемая, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

“Разам з тым толькі чатыры з дзесяці еўрапейскіх пунктаў пропуску за мінулыя суткі прымалі грузавікі без затрымак”, – адзначылі ў ДПК.

Найменшы паказчык выканання дамоўленасцей па прапускной здольнасці – 55 працэнтаў – прыпадае на літоўскі пункт пропуску “Мядзінінкай” (з боку Беларусі – “Каменны Лог”), а найбольшы – 105 працэнтаў – таксама на літоўскі пункт пропуску “Твярачус” (сумежны беларускі – “Відзы”).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть