Дарожныя будаўнікі Балгарыі выйшлі на масавыя акцыі, патрабуючы выплаты 450 млн еўра доўгу
Фота БГНЕС
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожныя будаўнікі Балгарыі правялі ў Сафіі агульнанацыянальную акцыю пратэсту, паведамляе ТАСС.
На цэнтральныя вуліцы балгарскай сталіцы была выведзена цяжкая будаўнічая тэхніка, а перад будынкам урада на працягу амаль чатырох гадзін пратэставалі каля 3 тыс. чалавек, патрабуючы выплаціць зарплату.
Дарожнікі настойваюць на выплаце каля 900 млн леваў (амаль 450 млн еўра), не выплачаных дзяржавай, як яны сцвярджаюць, за выкананы рамонт дарог, а таксама на адстаўцы міністра рэгіянальнага развіцця тэхнічнага ўрада краіны Віялеты Камітавай, якую лічаць вінаватай у сітуацыі, што склалася.
Намеснік міністра рэгіянальнага развіцця Іван Шышкоў у інтэрв’ю Балгарскаму нацыянальнаму тэлебачанню паведаміў, што спецыялізаваныя на дарожным будаўніцтве кампаніі атрымалі ў якасці авансу за сваю работу амаль 1,5 млрд леваў (каля 750 млн еўра), а асвоілі толькі каля 363 млн леваў (амаль 183 млн еўра).
Урад абмяркоўвае варыянты выхаду з крызіснай сітуацыі, а дарожнікі маюць намер прадаўжаць акцыі пратэсту аж да выканання сваіх патрабаванняў.-0-