Без рубрики

Дакументальны фільм Галіны Адамовіч «Страла» ўпершыню пакажуць 7 кастрычніка ў Мінску


Фота з архіва

21 верасня, Мінск . Прэм’ерны паказ дакументальнага поўнаметражнага фільма рэжысёра-сцэнарыста Галіны Адамовіч «Страла» адбудзецца 7 кастрычніка ў сталічным кінатэатры «Піянер». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

«Фільм «Страла» — яшчэ адна ўнікальная гісторыя, знятая таленавітым рэжысёрам. Карціна расказвае пра трох гераінь, якія спяваюць у вясковым ансамблі. Аднак раз у год іх спевы маюць сакральны сэнс: на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце, яны праводзяць старажытны абрад «Страла», які ахоўвае жыхароў вёскі», — адзначылі ў кінастудыі.

Паказ прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей і Дня маці. У дзень прэм’еры адбудзецца сустрэча з Галінай Адамовіч і здымачнай групай фільма.

Галіна Адамовіч — адна з самых знакамітых рэжысёраў-дакументалістаў у Беларусі, аўтар глыбокіх работ «Добрых дзяўчынак не б’юць» (2019), «Лебедзі» (2019), «Манашка» (2010) і іншых.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть