Без рубрики

ДАІ заклікае пешаходаў і веласіпедыстаў не парушаць ПДР

6 кастрычніка, Мінск . Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пешаходаў і веласіпедыстаў не парушаць правілы дарожнага руху. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

“Пешаходы і веласіпедысты часта ігнаруюць элементарныя нормы дарожнай бяспекі. Пешаходы пераходзяць вуліцы ў неўстаноўленых месцах, раптоўна выходзяць на праезную частку з-за прыпаркаваных аўтамабіляў або на забаронны сігнал святлафора. Веласіпедысты забываюць спешыцца. Звычайна парушальнікі тлумачаць такія дзеянні дэфіцытам часу, які парочваецца для адных бальнічным ложкам, для другіх – трагедыяй”, – растлумачылі ў ДАІ.

Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху да няўхільнага выканання ПДР.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть