Без рубрики

Да +13°С чакаецца ў Беларусі 13 кастрычніка


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 13 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходняй палове, удзень месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1-6 градусаў, у асобных раёнах прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть