Без рубрики

Цана газу ў Еўропе зноў пабіла рэкорд і перасягнула $1600 за тыс. куб.м


Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт ф’ючарсаў на газ у Еўропе падчас таргоў дасягнуў новага гістарычнага максімуму, перасягнуўшы $1600 за 1 тыс. куб.м, сведчаць даныя біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана лістападаўскага ф’ючарса на хабе TTF у Нідэрландах сёння раніцай рванула на адзнаку $1559 за 1 тыс. куб.м, або 130 еўра за МВт гадз. Максімальная цана дасягала $1606 за тыс. куб.м.

Кошт газу ў Еўропе расце нягледзячы на навіны аб тым, што пачаліся выпрабаванні першай ніткі газаправода “Паўночны паток – 2”. У “Газпраме” чакаюць, што зіма 2021-2022 гадоў будзе “халоднай і снежнай”.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть