Без рубрики

Бранцэвіч: энергетыка з’яўляецца асновай для развіцця эканомікі і бізнесу


На выстаўцы Energy Expo

13 кастрычніка, Мінск . Энергетыка – гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнесу. Такое меркаванне выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч на XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo, які праходзіць у Мінску 12-15 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

“Энергетыка – гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнесу. Таму яна павінна быць эфектыўнай, сучаснай і, такім чынам, экалагічнай. І відавочна, што ключавую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае ўвод у эксплуатацыю БелАЭС. Работа атамнай станцыі дасць магчымасць рэальнаму сектару перайсці на новы ўзровень, развіваць энергаёмістыя вытворчасці, пры гэтым захоўваючы экалагічны баланс”, – сказала Таццяна Бранцэвіч.

У бягучым годзе форум прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы. Традыцыйна праграма мерапрыемства ўключае правядзенне выставак, круглых сталоў, канферэнцый, прэзентацый і інш. У цэнтры ўвагі – стратэгічныя напрамкі развіцця энергетычнай галіны. У мерапрыемствах форуму актыўна ўдзельнічаюць кіраўніцтва і эксперты Мінэканомікі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть