Без рубрики

Беларускія ваенныя на вучэнні “Эшалон-2021” адпрацоўваюць пытанні маттэхзабеспячэння


Фота “ВАЯР”

21 кастрычніка, Мінск . Беларускія ваеннаслужачыя ў ходзе спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння “Эшалон-2021”, што праходзіць у рамках вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Баявое братэрства-2021”, адпрацоўваюць пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

“Сумесна з часцямі і падраздзяленнямі Калектыўных сіл адпрацаваны пытанні запраўкі тэхнікі ў палявых умовах. За 15 мінут было запраўлена 28 адзінак тэхнікі. Прымянялася новая машына АТЗ-12, якая можа адначасова заправіць 8 адзінак тэхнікі”, – расказалі ў ведамстве.

Ад беларускага боку ў вучэнні прымае ўдзел зводны ўзвод матэрыяльнага забеспячэння 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і пяць адзінак тэхнікі. Ваеннаслужачыя ўзвода размяшчаюць асабовы склад, абсталёўваюць месцы пражывання і харчавання, забяспечваюць захоўванне тэхнікі і маёмасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть