Без рубрики

Беларускія каратысты выйгралі дзве ўзнагароды на турніры серыі Karate1 Premier League ў Маскве

4 кастрычніка, Мінск . Беларускія каратысты выйгралі дзве ўзнагароды на турніры серыі Karate1 Premier League, які завяршыўся ў Маскве,

Найбольш удала старт склаўся для Аляксея Водчыца (індывідуальнае кумітэ, вагавая катэгорыя звыш 84 кг), які выйграў серабро. Яго апярэдзіў толькі грузін Гагіта Арканія. Бронзу ў гэтай катэгорыі падзялілі азербайджанец Асіман Гурбанлы і Роб Цімерманс з Кюрасаа.

Бронзу выйграў для беларускай дружыны Антон Ісакаў (індывідуальнае кумітэ, 84 кг). Яшчэ адзін медаль аналагічнай вартасці пакінуў за сабой Панах Абдулаеў з Азербайджана. Серабро на рахунку мараканца Набіля Эч-Чаабі. Вікторыю святкаваў Юсуф Бадаві з Егіпта.

У жаночым кумітэ Марыя Азарава (вагавая катэгорыя 61 кг) і Марыя Аляксеева (68 кг) занялі пятыя месцы.

Турнір серыі Karate1 Premier League ў Маскве, што праходзіў на Малой спартыўнай арэне ЦСКА, сабраў у расійскай сталіцы каля 400 спартсменаў з 49 краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть