Без рубрики

Беларусь прыме пост-місію МАГАТЭ па ацэнцы інфраструктуры ядзернай бяспекі 5-13 снежня


У час брыфінгу

6 кастрычніка, Мінск . Пост-місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Беларусі пройдзе 5-13 снежня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржатамнагляду Наталля Даніленка ў прэс-цэнтры .

“Місія IRRS адбылася ў 2016 годзе, яна ахоплівала 10 тэматычных модуляў, а таксама шэраг дадатковых тэматычных галін, якія былі запытаны намі як краінай-навічком у галіне атамнай энергетыкі. У іх ліку былі такія напрамкі, як глабальная бяспека, сістэма кіравання рэгулюючага органа, ліцэнзаванне, нагляд, ацэнка бяспекі, пытанні аварыйнай гатоўнасці і рэагавання і іншыя. Па выніках місіі 2016 года мы атрымалі рэкамендацыі і прапановы і распрацавалі нацыянальны план дзеянняў, у які ўвайшлі больш за 70 мерапрыемстваў. Яны закранаюць усе напрамкі рэгулюючай дзейнасці – ад удасканалення нарматыўнай прававой базы, развіцця працэдур ліцэнзавання да ўзаемадзеяння з грамадскасцю”, – сказала Наталля Даніленка.

У канцы бягучага года Беларусь рыхтуецца прыняць пост-місію IRRS. “Эксперты не будуць занава ацэньваць сістэму рэгулявання па тэматычных модулях, яны ацэняць і паглядзяць, якога прагрэсу дасягнула краіна ў выкананні рэкамендацый місіі. Таксама паглядзяць, як рэалізуюцца мерапрыемствы нацыянальнага плана дзеянняў. Мы пачалі падрыхтоўку ўжо да пост-місіі, падрыхтавалі самаацэнку, сфарміравалі пакет матэрыялаў і накіравалі іх у МАГАТЭ. Візіт каманды экспертаў у Беларусь чакаецца ў перыяд з 5 па 13 снежня. Яе ўзначаліць прадстаўнік швейцарскага рэгулюючага органа”, – адзначыла прадстаўнік Дзяржатамнагляду.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть