Без рубрики

Арына Сабаленка прабілася ў 1/4 фіналу турніру ў Маскве


Арына Сабаленка. Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск . Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру “ВТБ Кубак Крамля” ў Маскве,

Сёння другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу сустракалася з аўстралійкай Айлай Тамлянавіч (43-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла ў трохсэтавым паядынку – 7:6 (7:2), 4:6, 6:1. У гэтым матчы беларуска дзесяць разоў падавала “навылет” пры ўсяго двух эйсах у саперніцы. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 10 мінут. У паядынку за выхад у паўфінал Сабаленка будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж украінкай Ангелінай Калінінай (57) і расіянкай Кацярынай Аляксандравай (37).

У стартавай гульні парнага разраду беларускія тэнісісткі Вера Лапко і Лідзія Марозава прайгралі сёння латвійска-чэшскаму дуэту Алена Астапенка / Кацярына Сінякова – 3:6, 2:6.

У мужчынскай частцы спаборніцтваў у расійскай сталіцы беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (109) у першым раўндзе перамог серба Міяміра Кецманавіча – 6:3, 1:6, 6:4. Заўтра ў 1/8 фіналу Герасімаў, які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, згуляе з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым. Яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (43) учора прыняў рашэнне зняцца з турніру.

У бягучым годзе агульны прызавы фонд спаборніцтваў у расійскай сталіцы складае $1,345 млн, турнір завершыцца 24 кастрычніка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть