Без рубрики

Аркестр Фінберга прымае ўдзел у акцыі “Майстры мастацтваў – дзецям”


Фота з архіва

13 кастрычніка, Мінск . Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Майстры мастацтваў – дзецям”, якую праводзіць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Аб гэтым паведаміў мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Цыкл сустрэч заслужанага калектыву з творчай моладдзю сталіцы стартуе 18 кастрычніка ў Мінскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў нумар 10 імя Яўгена Глебава. Выступіць біг-бэнд аркестра і яго салісты – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У юных музыкантаў і іх выкладчыкаў будзе магчымасць пачуць творы знакамітых беларускіх і савецкіх кампазітараў.

Такія ж канцэрты адбудуцца ў кастрычніку і лістападзе ў дзіцячых школах мастацтваў Мінска нумар 5, 7, 8, 9, 11, 18 і Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі.

“Нам заўсёды прыемна сустракацца з творчай моладдзю. Мы рыхтуем цэлы цыкл канцэртаў, якія прысвячаем беларускім і савецкім кампазітарам. У іх ліку Яўген Глебаў, Мікалай Аладаў, Генрых Вагнер, Ігар Лучанок. Наш калектыў робіць усё магчымае, каб беларуская музычная спадчына не была забыта новым пакаленнем”, – дадаў Міхаіл Фінберг.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть