Без рубрики

Андрэйчанка: тавараабарот Беларусі і Інданезіі пакуль не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін

21 кастрычніка, Мінск . Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з намеснікам старшыні Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі па пытаннях прамысловасці і развіцця Рахматам Гобелем,

“Я рады вітаць вас на беларускай зямлі, у Палаце прадстаўнікоў. Нам вельмі прыемна, што ў складзе вашай дэлегацыі не толькі парламентарыі, але і прадстаўнікі прамысловасці, бізнес-колаў. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых краін, у Беларусі ўважліва сочаць за пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў Інданезіі”, – сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Бакі правялі абмен меркаваннямі па пытаннях развіцця беларуска-інданезійскіх адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

“Візіт інданезійскай дэлегацыі разглядаецца як прадаўжэнне дыялогу, які быў пачаты ў 2013 годзе ў час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Інданезію. Тады быў падпісаны шэраг важных дакументаў, якія накіраваны на развіццё супрацоўніцтва. У 2013 годзе таксама быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам народных прадстаўнікоў Інданезіі ў Мінску, – нагадаў спікер. – Увесь гэты час мы ўзаемадзейнічалі не толькі ў двухбаковым фармаце, але і ў рамках міжнародных арганізацый. У Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі мы маем статус наглядальніка і пастаянна прымаем удзел у яе рабоце”.

Паводле яго слоў, важна, каб канструктыўнае ўзаемадзеянне, наладжанае паміж парламентарыямі і рабочымі групамі дзвюх краін, дало канкрэтныя вынікі. “Перш за ўсё маю на ўвазе нарошчванне эканамічнага супрацоўніцтва, паколькі тавараабарот паміж нашымі краінамі ў памеры $181 млн за 2020 год не адпавядае патэнцыялу Беларусі і Інданезіі. Мы зацікаўлены ў нарошчванні паставак хлорыстага калію ў вашу краіну, аўтамабільнай тэхнікі, трактарнай прадукцыі. Усе гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў час сустрэч з кіраўнікамі беларускіх міністэрстваў і прадпрыемстваў. Упэўнены, што ваш візіт адкрые новыя перспектывы для нашага супрацоўніцтва”, – адзначыў спікер.

Рахмат Гобель падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём. “Нягледзячы на тое, што цяпер не сонечнае надвор’е, цяпло вашых сэрцаў мы адчулі з першых мінут знаходжання на беларускай зямлі, – звярнуў увагу ён. – Гэта мой першы візіт у Рэспубліку Беларусь. Я вельмі спадзяюся, што ў ходзе ўсіх сустрэч мы зможам замацаваць нашы дамоўленасці. Важна, каб двухбаковыя адносіны развіваліся не толькі ў фармаце нарошчвання ўзаемнага гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва, але і ў сферы культуры і турызму. Паводле маіх даных, штогод Інданезію наведваюць каля 30 тыс. беларускіх турыстаў – гэта вялікая лічба”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть