Без рубрики

Сумешчаны з ЦТ адзіны экзамен у школах з’явіцца з 2023 года


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . Сумешчаны з цэнтралізаваным тэсціраваннем адзіны экзамен у школах плануецца ўвесці з 2023 года. Такое рашэнне прынята сёння па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі, дзе абмяркоўваліся пытанні новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі і правіл прыёму ў ВНУ і ССНУ, расказаў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка,

“Абмяркоўвалі вельмі доўга ўвядзенне адзінага экзамену, сумешчанага з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Прапрацоўвалі ўсе магчымыя падыходы. У цэлым, калі на дыялогавых пляцоўках абмяркоўвалі гэту тэму, то знайшлі нармальнае разуменне і падтрымку з боку педграмадскасці, і на Рэспубліканскім педсавеце гэта падтрымка выказвалася адпаведным чынам. Мы ў гэтым напрамку рухаемся, – расказаў міністр. – Доўга спрачаліся: будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі з 2023 года ўвядзём, каб даць год як адаптацыйны перыяд для тых школьнікаў, якія ўжо змогуць па новай сістэме здаваць экзамены ў школе і выкарыстоўваць іх вынікі для паступлення ў ВНУ”.

Разам з тым, адзначыў Ігар Карпенка, пакуль яшчэ не прыйшлі да адзінай высновы, ці будуць дадаткова ў школе вусныя экзамены, аб якіх вялася размова. “Мы выходзім на беларускую або рускую мову па выбары і матэматыку – гэта будуць абавязковыя адзіныя экзамены ў выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах ЦТ. З выдачай сертыфіката і з выстаўленнем сярэдняга бала ў атэстат паміж гадавой ацэнкай і ацэнкай, атрыманай на гэтым тэсціраванні, – заявіў міністр. – Але ўзнікла пытанне: ці будзем мы, дапусцім, праводзіць (у школе. – Заўвага БЕЛТА) вусны экзамен па замежнай мове. Узнікла пытанне, што, можа, трэба пакінуць гісторыю Беларусі – здаваць пасля 11-га класа. Пакуль гэта пытанне абмяркоўваецца. Думаю, у бліжэйшы час мы расставім кропкі над i.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть