Без рубрики

Лукашэнка: з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць неўласцівыя яму нагрузкі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У час нарады

1 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта нагадаў аб неабходнасці правядзення далейшай работы па пераразмеркаванні ўладных паўнамоцтваў,

“Калі б своечасова ўзяліся за пераразмеркаванне паўнамоцтваў органаў улады, можа, і размоў па Канстытуцыі не было б. Але ў рэшце рэшт трэба раз і назаўсёды вызначыцца, што з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць асноўныя нагрузкі, яму неўласцівыя як кіраўніку дзяржавы”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што неабходна максімальна данесці і растлумачыць людзям, якія дзяржаўныя органы адказныя за тыя ці іншыя пытанні: “Што эканоміка – гэта, перш за ўсё, урад, гэта Галоўчанка (прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. – Заўвага ). Калі прыняты нейкія непапулярныя, папулярныя законы і іншыя пытанні заканатворчасці – гэта Андрэйчанка і Качанава (спікеры ніжняй і верхняй палат парламента Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава. – Заўвага ) – заканадаўчая галіна ўлады. І за гэта трэба несці пэўную адказнасць. Калі гэта кадры, ідэалогія, палітыка і іншае – гэта кіраўнік Адміністрацыі Сергяенка (Ігар Сергяенка. – Заўвага ) і намеснікі. А так усё – і добрае, і дрэннае – звалілі на Прэзідэнта”.

“Былі перыяды, калі трэба было гэта ўсё канцэнтраваць. Але сёння мы павінны дэцэнтралізаваць, расканцэнтраваць гэта ўсё. Размеркаваць па зонах адказнасці. У нейкі час давядзецца ўладу некаму перадаць. Але яна павінна быць упарадкавана. І Канстытуцыя павінна паставіць канчатковую кропку ў гэтым пытанні”, – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть